Lacucaracha, la cucaracha
Перадумова
Рашэнне пісаць народнай мове гэта апавяданне, аб адной з лепшых паездак, прыйшло само сабой, такяк прысвячана яно будзе самай роднай для вуха амаль кожнага беларуса рацэ-Нёману… Нас з самага маленства вучаць, штогэта Бацька, і гэта менавіта так. Калі стаіш на беразе гэтай, безумоўна,магутнай, прывабнай для вопытнага вока рыбака, асобай прыгажосці ракі-разумееш,што гэта жывая істота вялізарнай моцы.
I
Так як ДзеньНарадження быў ў Іллі, то “вызначальнае” рашэнне аб месцы прымаў ён, але абодваварыянты былі “прыгожыя”- каб трохі адысці ад лоўлі ладонькавых акуноцоў быловырашана ехаць ці на раку Х, каб спакусіць пстронгу, ці на Нёман, дзепрысутнічае прывабнае “разнарыб’е” ў выглядзе галаўня, жэраха, шчупака і, яксамага неверагоднага, міроны. Я, наглядзеўшыся відэа аб лоўлі краснапёрагалабача, быў за дугі варыянт. Воўка таксама, таму што яму ўжо надакучыў наш“краснакніжнік” ў Ліцве. Ілля, немнога баючыся, што надвор’е будзе не “Ах!” згадзіўся паехаць на той Нёманскі прывальчык,дзе ён рабіў свае першыя шпіннінговыя крокі.
Дарога да месца нашага кемпінга прайшла на здзіўленне лёгка – мой “французік” дэманстраваў негоршыя паказчыкі праходнасці, чым Іллюшын касаглазы рамнік. Але ж пошукіменавіта патрэбнай нам “паляны на беразе з абрывістымі берагамі, абратачкамі,паваротам ракі і затончыкам”((с)Іллюша) прайшлі амаль як час на дарогу.
Знайшоўшы патрэбнае нам месца ідзем назад да машын і Вова знаходзіць кляшча, што мянезусім не парадавала.
Торры: Ну штознайшлі?
Я: Ага, Вовік знайшоў…кляшча!
Сябровы візг дзяўчат працягваўся амаль да самай паляны, час ад часу перапыньваючысяна “Ой-оооой-оой”, падскокваючы на ямках. Але калі ўсе выйшлі з машын, тоадразу стала зразумела, што гэта не толькі добраўпарадкаванае месца для лагеру,але і выдатнае месца ў плане прыгажосці.Трохі палюбаваўшыся, паставілі шацёр і палаткі, усё ж астатняе ўжо было: стол,лаўка і мангал. Выдатна!
Пакуль наш імяніннік працуе з дзўчынамі на кухні – мы з Воўкай вырашылі праверыць :”цібудзе шурпа?” Але, яшчэ да таго як мы паспелі ўзброіцца, сябе пачаў праяўляцьклень. Я дамовіўся сам з сабою, што лавіць буду только на панадлівыя для рыбыпласмаскі без усялякіх там трэндавых гум з соллю. Перш наперш пачапіўнавабранца сваёй каробкі – Aiko Cucaracha. Зачаравальна віхляючы, ўжо прабачце, попкайкрэнк нікога не выманьвае (у гэты момант падумалася:мабыць ўся тут рыбанастолькі суровая, што прывыкла хутчэй грызці камяні і не ацэньвае гэткіхсталічных выкрутасаў). Закончыўшы разважанні, на прывадненні пласцікавага жучкапад галінкай навісаючага дрэва рэагуе галавень моцнай нечаканай паклёўкай.Трохі патрапятаўшыся на кручке і паняўшы, што ад раптоўнасці падзеі я не збіраюсяпадсякаць, ён са мной развітаўся. Тым часам Вовік ўжо ловіць другога акунька наблёсенкі. Але…Шашлык ўжо смачна скварчыць ў поўнай гатоўнасці адправіцца ўслед запяцідзесяццю грамамі Ірландскага віскі, таму наша кароткачасовая разведка ўсямі шагах ад лагеру перапыняецца.
II
Пакаштаваўшы мяса і трохі падагрэўшы арганізм, ўжо ўсе хлопцы пачалі збірацца на пару гадзін вячэрнягаклёву, заставіўшы нашых дам абараняць лагер і расслабляючыся насалоджвацца келіхаміз “сокам лазы”.
Пакуль я спрабаваў злавіць сродак сувязі з віртуальным мірам, каб даведацца як праходзяць матчы ЧС- Ілля, не адыходзячы адкассы, атрымоўвае паклеўку аднаго з лабасцікаў, якія час ад часу плёхалі падберагам. Воўчык жа наракае аб тым, што патрэбны павадкі , бо ён ужо патрымаўшчупака, але апошні вырашыў заставіць прыдатную да яды прыманку сабе.
Пакуль сабраўся я, то хлопцы ўжо рызашліся па разных баках. Падышоўшы да Вовы, і толькіпаспеўшы загаварыць- пад берагам адбываецца паклёўка шчупака, што называецца навачах. Вовік, чыя фамілія амаль Шчукаў, акуратна падводзіць яе да мяне на трохіабрывістым беразе і я… раблю дурную памылку неафіта: бяру рукою за шнур(!),спадзяючыся што ёсць павадок і прмынка засела добра. Шчупак такой дзёрзскасцімне не дараваў, і скарыстаўшыся момантам рэжа леску.
Паўза.
Здаецца, што можа цяпер здарыцца? Рыба ушла, прыманкі няма, я- выдатны прыклад лапуха. Але!
Далей было тое, што ў выніку стала мець назву “кідок тыгра”! Я ў момант зрэза еду ў ваду іпрытрымліваючыся за траву адной рукой, каб не сысці цалкам ў амуток, хапаюдругой рукой уцякача! Вова ў шоке, і перамяшаных пачуццях ржэ з майго заплыву інеможа уцяміць якім чынам гэта ўсё ўвогуле магчыма.
Прышоўшы зноў праз пару хвілін у лагер, каб я мог трохі пазбавіцца ад непатрэбнай вады,дзяўчыны таксама трохі апешваюць ад расказанага Вовай. Пакуль ён садзіў свой“трофэй” на кукан, я аблаўліваю героя апавядання, як вы ўжо маглі здагадацца,Айкаўскага тараканчыка, акунём. Пагаманіўшы трохі з Воўкай вырашаем пайсці налеташнія месцы, дзе мы знаёміліся з ракой, тым больш што гэта супрацьлеглы бокад таго ў які пайшоў Ілля, а разведаць трэба было месца на раняшні выхад.
III
…Неяк прадраўшыся праз хмызняк, выходзім на патрэбнае нам месца. Надвор’е ў гэты момант павялосябе як тыпічная жанчына ў пэўныя дні месяцу, што і працягвалася ўвесь уікэнд.
Спробы вымучаць рыбу на прагоне, дзе яна паслася ў прошлым годзе былі марнымі. Зноўпаспрабавалі разысціся. Адсылаючы адну прыманку за другой я спакушаю аднаго“пацанчыка з іракезам”. Далей абы што.
З-за прыроднага дэкадансу я быў “мокры як мыш” ужо праз гадзіну. Вовіка я згубіў з поля бачання ды яшчэ і ў дрыгву ўпёрся. Цудпроста!
Акей! Пайшоўшы ў сторану таварышча, якому можа пашанцавала больш, яго не знаходжу. Але навыдатны “апендыкс Бацькі” я напаткаў.Пачапіўшы свайго фаварыта ў мордзе твару DUEL HARDCORE 50!– і не толькі з-за назвы. Пачынаю “пратвічваць” (калі гэта можна такназваць, бо маёй Фіначке гэта зусім не падабалася і гнулася яна як пернікздобны) смачныя амуткі. Па гуку фідэрных званочкаў, якія стаялі закустамі, ў такт маіх дзёргаў я зразумеў,што нерваваць народ не патрэбна, бо пасівеюсь ад такога “клёву”. Здвінуўшыся напару крокаў, пачынаю выёжвацца з праводкамі, ціха пацягваючы адсырэлыя цыгарэты,ў галаве грае Клінт Іствуд ад нейкіх ангельскіх Гарылл, і раптоўна мой спакойпарушае шчупачок. Трохі даставіўшы мне асалоды, ён апыняецца на беразе.Заліковы, але я б адпусціў…але, але, але… думаючы, што ў дадзены момант ён туткароль ежавага ланцуга, шчупак засадзіў сабе Owner у кадык. Пакую.
Час ісці ў лагер,бо скакаць па балотах ўначы – сумніўная асалода.
…прыйшоўшы да прывала, знаходзіцца згублены Вовік, да і увогуле ўжо ўсе на месцы, і мясадругая партыя падыходзіць, і самагон ірландскі трохі ахладзеў.
Усё б добра, але як толькі сцямнела нехта пачаў тэрарызаваць невялічкую частку Нёмана калялагера. Плюхі былі такія магутныя, што ў галаве пачалі з’яуляцца вобразы такіхрачных волатаў, што не ўседзеўшы на месцы мы ірванулі да вады і гадзіны з поў дармалетуценна паласкалі яе. Бацька быццам гаварыў:”До ўжо хлопцы, насалоджвайцесяастаткам вечару і кладзіцеся- пакіньце на заўтра энтузіязму”. Так і зрабілі.
Рамантычнаяабстаноўка яднання з прыродай, касцёр, сяброўская кампанія…Асалода ў вышайшайяе ступені!
IV
Добра праспаўшыраніцу, мы вылезлі з палатак каля васьмі гадзін бадзёрыя і з натхнённым духам.Добра паснедаўшы, не спяшаючыся, сабраўшыся мы вагаліся і доўга не маглівырашыць, у які ж бок рушыць. Усё ж з Воўкай вырашылі ісці ў бок, дзе ўчора быўІлля, хаця акрамя некалькіх зрэзаў ён нічога не здабыў, але і ў нас поспехібылі сумніцельныя.
Бераг быў амаль увесь зарослы хмызняком і высокімі травамі, што рабіла ранішні “праменад” невельмі лёгкім. Надвор’е таксама не было літасцівым і добра арашала нас з ног дагалавы не вельмі прыемным дожджыкам.
Заброс, заброс, яшчэ заброс. Змена прыманкі і зноў. Гэты цыкл магла перарваць толькі паклёўка,якіх увогуле ні ў кога яшчэ не было. На гэты раз у галаве Джым Моррысан сасваімі “Асядлаўшымі навальніцу”, мабыць з-за адмысловага падабенства. Але. Пачынае здавацца, што начныя “абяццанні” Бацькі лухта.
Адкідаем гэтыя думкі ўбок, бо яны могуць сапсаваць увесь настрой, а яшчэ толькі раніца. У гэтымомант Воўка атрымоўвае паклёўку і дастае плотненькага боцмана, потым яшчэ. Якглыток свежага паветра, якога тут, да слова, хоць захлыніся.
Напаткаўшы перспектыўную кропку пачынаем з розных бакоў шукаць і нашчупваць сваё рыбацкаешчасце. Валодзя не супакоіўшыся астаўляе на адным і тым жа карчы паўдзесятка блёсені вабляроў. Ілля ж таксама зразумеўшы, што гэта ўсё нездарма- атрымоўваепаклёўку на джыг, ў які ўпіраўся. Супраціўнік па словах сябра паводзіць сябенеяк незвычайна. Падвёўшы яго праз ўсю плынь на пруцік да пяці грамм стала ўсёзразумела. То ж бо, гэта ж фунтовы клень! На самой справе дзіўна. Фотадавольнага імянінніка і рушым далей.
V
Далей быў чысты прагон ракі, і ўсе вырашылі ісці наперад, хто як, таму што наперадзе ляжаў забалочаныстарык, а абход быў даволі далёкі і складаны. Так як я быў у вейдерсах “айчыннай вытворчасці”, то палез праз ягонекалькі раз амаль не зачарпнуўшы вады і вагаючыся на танюткай грані паміжплынню і ілістага дна.
Перайшоўшы апыноўся зноў радам з Вовай. Надвор’е змяняе гнеў на міласць і адарае спаўнасонцам. Вялі сябе як мага цішэй, таму што месца было надзвычайный прыгажосці іперспектыўнасці. Невялічкі паварот ракі, русла падыходзіць да нашага берага,але ён яшчэ не абрывісты, метраў пяцьдзесят уніз па нашай старане завал трох дрэўз амутком. Засылаю кукарачу пад процілеглы бераг і трымаю ўнацяг, каб воблерпрацаваў “на снос”, і як толькі ён апыняецца на мяжы русла- я атрымоўваюневерагоднай моцы паклёўку, але не паспяваю адрэагаваць, і ўпусціўшы момантсяку ў паветра. Сумнення няма-ладны галавень! Спрабуем нешта зрабіць, але зкустоў вываліваецца Ілля з не вельмі ціхай гаворкай. Па кленю тут няма большшто рабіць…
За тое з-пад завальчыка азартна паклёўвалі неблагія акунцы. Ай-ай-які тараканчык ім прышоўся да смаку. Дастаўшы мо трохі больш за паў-дзесятка было вырашана рушыць далей.
Зноў жа непралазныя джунглі з хмызняку і высокай травы, зноў жа надвор’е вельмі сварыцца на некага аб чым даволі ясна паведамляюць хмары і іх грозныя выбухі там сям.
Прабраўшыся на больш меньш чысты ўчастак спрабаваў лавіць, але ніякай аддачы не было. Пачаўся зноў цыкл са зменамі усяго што можна: прыманкі, гарызонт, месцы. Анічога. Дайшоўшы да хлопцаў даведаўся, што ў Вовы быў невячкі шчупачок, а Ілюша ўсё змагаецца з незразумелымі сходамі на джыг.
…рушыўшы наперад, напаткалі з Валодзей сухое адзінокае дрэва пад другім берагам, якое правяралі на наяўнасць лабатага. Але мяне больш цягнула ў месца, да якога ў гэты раз апынуцца было немагчыма. Праз метраў трыста Нёман пачынала абступаць неверагоднай прыгажосці дубрава, а Бацька ў ёй віхляў абразоўваючы амуткі, прыямачкі і завалы з дрэў, якія хутчэй за ўсё не шкадаваў ўвесну пад час павадку і штогод падмываў іх карані, каб потым стварыць хаткі і засадныя сховішчы для сваіх жыхароў. Але…
Пад час маіх роздумаў прылятае (па іншаму і не скажаш) Ілля і просіць цыгарэту, ногі падкошваюцца а па руках ідзе дрож.
-…вы ўсё роўна не паверыце!-яшчэ не дайшоўшы да нас гаворыць Ілля.
-Гавары ўжо!-амальу адзін голас з цікаўнасцю пытаемся ў яго.
-Во такі,- як рыбак з заежджанага анякдоту раздзвігае рукі- “нету, потерял”.
Далей са слоў Іллівысветлілася, што ён трохі адстаўшы ад нас прыгледзеў па яго бачанню невыразнае, але перспектыўнае месца пад процілеглым берагам.
Смачна зацягнуўшыся пачаў:
-На другім ці трэцім забросе паклёўка стограмовіка. Не спяшаючыся цягну, мімаходам разважая аб тым, што ўжо іду да вас і пахвастаць няма чым, але потым як быццам у пук травы зайшоў акунь. Трохі працягнуў праз гэту траву, і мабыць начапляў, бо цяжару да стограм дабавілася як мінімум яшчэ разоў так ў дваццаць. Пачаў выкачваць пакуль яе несла плынню, але потым гэтай “траве” прыйшло ў галаву ажыць і справы ў яе былі якраз супраць цячэння і ёй вельмі хацелася паслухаць гук зажатага фрыкцыёна. Але і я не лыкам шыты. Працягвалася барацьба некалькі хвілін падцягнуў змагара на водмель, дзе стаяў і ўбачыў вось такога шчупака!
Так як Ілюша нетой, хто стаў бы прыўпрыгожваць, то ацанілі прыкладна на пяцёру.
-А потым яна,-працягнуў ён- ляпу раскрыла і павольна, як быццам паміж намі не было дзесяці хвілін салодкай барацьбы…Паскуда! А я б яе любіў…
Усе пачалі рагатаць.
-Пачаў ужо выматваць свой пагрызены трафей, ды й той у апошніх канвульсіях змог выплюнуць гуму і арывідэрчы!
-Давайце ўжо павольна вяртацца, хлопцы, бо дзяўчаты ўжо праснуліся і “есці просяць”- тэлефанавалі.
VI
Вяртаючыся, ў мяне быў цвёрды намер папасць на месца, дзе я атрымаў добрую паклёўку галаўня,
пакуль там зноў не нашумелі.
Хутка мінуўшы берагавы зараснік я падкраўся на кропку Х і раблю заброс. Ўсё як да гэтага: кукарачу пад той бераг на снос супраць плыні…
Момант.
Нешта думаючысабе, нічога не чакаючы, нібыта молатам па галаве-Паклёўка! Не.
Неверагоднай моцыўдар! Мой Фінарык выносіць з рабочай рукі, але я паспяваю схапіць за батт-кап другой. Я нічога не разумеючы пачынаю насілаваць Ваньку тым, што як у дзяцінстве пачынаю круціць з ашалелай скорасцю ручку як бывае, калі зачэпіш добрую рыбу. У гэты момант мяне на некалькі сякунд кідае флэшбэкам на пятнаццаць год таму, калі я бароўся с тагдашнім сваім першым крупным шчупаком і не мог дазвацца дзядзьку. Машынальна пачынаю гукаць хлопцаў, якія на даволі далёкай адлегласці ад мяне. Да мяне вяртаецца свядомасць і я пачынаю спрабаваць па належнаму канраляваць абставіну. Рыба зрабіла марш-кідок на метраў 30 ўніз, як раз да тых самых паваленных дрэў. На момант удалося падняць яе на верх і убачыць трохкутны верхні плаўнік. Мабыць жэрах! Не! Хутчэй мірона! Рыба зноў робіць рывок к карчам. Потым правіс… хутка выматваю слабіну і разумею, што на канцы шнура не толькі прыманка. У метрах пяці ад мяне апошняя спроба рыўка, але я ў момант стрымліваю і падымаю рыбіну наверх! Шырачаэнная срэбная рыба з краснымі плаўнікамі паказваецца мне.
Няўжо язь?-наватз нейкім дакорам падумалася мне. Не! Здаравенны клень! Чапло!
Рыба ўжо не маесіл змагацца. Падцягваю яе да берага, дзе прысутнічае “ступенька” ў сантыметраў 20. Спроба зацягнуць яе на 0.6 пляцёнцы.
Момант. Здрадніцкі гукразарваўшыхся валокан шнура і трафей, аб якім я нават не мог і марыць з’яджаепавольна ў ваду…
Паўза.
Што вы можаццесказаць аб тыграх у дачыненні гэтага апавядання? Успамінаецца толькі кідок! Нават непаспяваючы падумаць я адкідваю адпачыць добра папрацаваўшую Фіначку на мяккую асаку, а сам па плячо акунае руку ў ваду і глажу сваю мару па хвасту. Здацца?-Не! Калі б патрабавалася паплыў бы! Брасок другой рукой і як раз за загрывак! Вынімаю з вады цісну да сябе і не веру вачам!
Як раз падбяжаўВоўка:
-Што такое?-незаўважаючы рыбу гаворыць ён.
-Клень! Здаровы!Не бачыў!- хапаючы ротам паветра нешта незразумелае ні то гавару, ні то крычу з радасці я.
Потым Вовапераводзіць позірк! І ўжо ён спачатку нешта незразумелае, а потым выдае:
-ЧАПЛО!
Прыбягае Ілля.Фотасессія. Трафей мой адрыгнуў невялічкага жэрашка. Узважванне паказвае 2 кіло. Разглядаю разагнутыя гакі на Кукарачы. Палю тры цыгарэты адна за адной і толькі тады прыходжу ў прытомнасць. Пачынаюцца песні і пляскі на народны іспанскі матыў:
La cucaracha, la cucaracha
Ya no puedecaminar
Porque no tiene,porque le falta
Шчасцю няма меж!
VII
Каюся…галаўнявырашыў забраць. Першага і, як потыми высветлілася, апошняга. Кукан Ілля забыўу тым месцы, дзе злавіў фунтовіка, таму я адразу рушыў туды, а хлопцы яшчэ засталісялавіць акунцоў, якія праклюнуліся ў месцы неверагоднага змагання.
Прадраўшыся дамесца з куканам, бачу як вяроўка ад яго плотна ўпілася ў сухі ствол карагі. Адразу ж падумалася: “навошта так зацягваць было?”Дастаю я значыць палоннага, які быў на ім і бачу, што нехта вельмі добры яго пагрыз і дапамог нам пачысціць яго. Здаравенны шчупак! Без сумненяў. У дзяцінстве шчуку лавіў толькі на жыўца і бачыў, што з ім робіць драпежнік. Але такіх памераў жывец… Шок! То ж бо, гэта Нёман! Гэта Бацька! Такіх пачвар, у добрым сэнсе гэтага слова, выгадаваў!
Надвор’е зноўстала літасцівым.
…прыйшоўшы ў лагер,быў зноў жа ў шоке. Мабыць голад і смага да чаю ці кавы прабудзіла ў нашых дзяўчат краманьёнцаў: Торы, Жэня ды малая Маруся зрубілі дрэва і развялі вогнішча і пачалі гатаваць, хаця ў тамбуры палаткі стаялі дровы, а яшчэ там была плітка…
Мы з хлопцамізрабілі шурпу. Усе насалоджваліся апошнімі гадзінамі адпачынку ў сяброўскай кампаніі.
Зключэнне
Без драмы ўсё ж не абышлося…
На працягу ўсёйрыбалкі Нёман спрабаваў адабраць у мяне фартовага тараканчыка, нібы прыгаворваючы:
-Анягож хлопча, я табе аддаў тваю мару, то будзь мілы- аддай сродак вынішчэння.
Але, я ўсё жпытаўся схітрыць, раз за разам выратоўваючы фаварыта. Толькі ж Ён, як і кожны паважаючы сябе бацька такіх хітрыкаў не ўспрамае, і даў мне добра па вуху…
Калі мы ўжозапакаваліся ў машыны, надыйшоў час чысціць рыбу, і якім жа было здзіўленне, калі Вова з Іллёй спыталі, а ці дастаў я ўжо яе? Падыўшоўшы к вадзе ўбачыў, што вяроўка кукана перацерта, яна няблага пастрадала яшчэ калі невядомы монстра катаўся на кукане з галаўнём у пасці, а ладненькі лабач дабіў яе аб камяні.
Тут жа крыўдаахапіла мяне за кленя (хаця і ёсць надзея, бо карабінчыкі кукана зусім малыя і верагоднасць, што ён самастойна пазбавіцца ад яго) і за сваю сквапнасць. Добра прысаромеў Бацька… Апасля гэтага я зарокся рыбу, якая дорыць такую асалоду адной паклёўкай заўсёды адпускаць.
І як заўсёды: Дзякуй Бацька!
Неяк так.
Finezza Prototype 762 UL-T, Shimano Vanquish 2500s, Varivas #0.6, AIKO Cucaracha 33F.